Кіберпартызаны апублікавалі падслуханыя размовы кіраўніцтва МУС Мінскай вобласці і раёнаў, на якіх чуваць, якім чынам затрыманым па палітычным матывам ствараюцца невыносныя ўмовы зняволення. У прыватнасці, Максімовіч Мікалай з УУС Мінскаблвыканкама загадвае заліваць камеры палітвязняў хлоркай, а яго падначалены Шаравар Аляксандр з Салігорскага РУС рапартуе аб выкананні такіх загадаў.
- У адзіночнай камеры. Самыя херовые матрацы, ледзь не ірваныя там бл*ць, вашывыя. Цяпер даю каманду бамжоў ім знайсці. Хлоркай апрацоўваць 3 разы.
-То-бок, ты ўсё гэта разумееш, так? І гэта ўсё павінна быць адназначна для гэтай катэгорыі заўсёды. Заўсёды.
Паводле кіберпартызанаў размовы датуюцца чэрвенем 2020 года. Пасля здушэння масавых пратэстаў у летам-восенню 2020 года, умовы ўтрымання палітвязняў пагоршыліся яшчэ больш, а праз канвеер адвольных затрыманняў прайшлі дзясяткі тысяч беларусаў.
эж