Беларуская Служба

У Беларусі пашыраны спіс экстрэмісцкіх Telegram-каналаў

25.10.2021 09:31
У Беларусі прызнаны "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnewichayada suwanachun/shutterstock

Інфармацыйная прадукцыя супольнасці ў Telegram-канале "Шаркаўшчына" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура, паведамляе euroradio.

Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнана экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна. Суд цалкам яе задаволіў.

У Беларусі прызнаны "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.

МУС рыхтуе да публікацыі спіс фізічных асоб, якія маюць дачыненне да "экстрэмісцкай дзейнасці".

эж

ГУБАЗіК: Падпіска на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы не караецца

16.10.2021 18:14
Прадстаўнік ГУБАЗіКу заявіў, што да адміністрацыйнай адказнасці могуць прыцягнуць толькі тых падпісчыкаў, хто «робіць рэпосты, пералічвае грошы ці злівае інфармацыю» у такія каналы.