Беларуская Служба

У Беларусі перасталі адкрывацца сайты выданняў «Настоящее время» і «Новы Час»

28.10.2021 14:55
Газета «Новы Час» раней спыніла выхад папяровай версіі ў выніку ціску ўладаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

У Беларусі перасталі адкрывацца сайты выданняў «Настоящее время» і «Новы Час». Тэлеканал currenttime.tv асвятляе і беларускія падзеі. Газета «Новы Час» раней спыніла выхад папяровай версіі ў выніку ціску ўладаў.

Пры адкрыцці старонкі currenttime.tv паведамляецца, што доступ да яе абмежаваў Мінінфарм Беларусі. З іншых краін сайт адкрываецца без праблем. З Беларусі ён адкрываецца толькі праз правайдар МТС, але не выключана, што і гэта часова.
Нядаўна «НВ» запусціў онлайн-апытанне сярод беларусаў аб іх стаўленні да інтэграцыі Беларусі і Расіі. Раней улады Расіі ўнеслі «НВ» у спіс «замежных агентаў». Улады Беларусі сталі пераследаваць канал яшчэ раней, у прыватнасці, беларускі журналіст праекту Раман Васюковіч спачатку сутыкнуўся з ануляваннем сваёй акрэдытацыі, а затым вымушаны быў выехаць з Беларусі.

«Настоящее время» – гэта тэлеканал, створаны RFE/RL пры ўдзеле «Голасу Амерыкі». Пасля сфальшаваных выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года ўлады заблакавалі на тэрыторыі Беларусі некалькі сайтаў СМІ. Рашэннем Міністэрства інфармацыі быў заблакаваны сайт газеты «Новы Час».

currenttime.tv/Свабода/нг