Беларуская Служба

МУС Беларусі прызнала «Белсат» экстрэмісцкім фармаваннем

03.11.2021 08:28
Якія менавіта інтэрнэт-рэсурсы «Белсату» маюцца на ўвазе, пакуль не ўдакладняецца.
Dziennikarze Biełsatu
Dziennikarze Biełsatuwww.belsat.eu/pl

У афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных справаў з’явілася паведамленне пра тое, што «прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем і забароненая дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь групы грамадзянаў, аб’яднаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў «Белсат».

Якія менавіта інтэрнэт-рэсурсы «Белсату» маюцца на ўвазе, пакуль не ўдакладняецца.
Раней экстрэмісцкімі фармаваннямі былі абвешчаныя: інтэрнэт-рэсурсы «Революционное действие», «Народная самооборона» і «Революцiйна дiя», ініцыятава «Рабочы Рух / Расширенный круглый стол», рэсурс Dze.chat і ўсе аб’яднаныя ім тэлеграм-каналы, тэлеграм-каналы «NEXTA», «NEXTA-Live», «LUXTA», «Ошмяны», «Буслы ляцяць», «Дружины Народной Самообороны – ДНС», «Кибер-Партизаны», «Ждановічы сёння», «Мая краiна Беларусь», тэлеграм-чаты «ДНС чат», «Кибер-сливы», «Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя», «Я выхожу/МКБ», тэлеграм-канал «Буслы ляцяць» і ягоны чат.

За ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкіх фармаванняў, і нават на падпіску адпаведных тэлеграм-каналаў, у Беларусі можа наступіць крымінальная адказнасць.

ав

Затрымалі прадстаўніцу «Белсату» ў Беларусі Ірыну Слаўнікаву

30.10.2021 12:51
Пры гэтым сілавікі схлусілі айцу Ірыны, заявіўшы, што нікога не затрымлівалі.