Беларуская Служба

Дзяўчына не выйшла на волю пасля 111 сутак арышту

04.11.2021 17:03
Яе судзілі 8 раз запар – за экстрэмізм у асабістай перапісцы з мужам.
Аўдыё

За кратамі застаецца Анастасія Крупеніч-Кандраццева, якую судзілі 8 раз запар – за экстрэмізм у асабістай перапісцы з мужам, перадае euroradio.

З ізалятару абодвух не выпускаюць больш за тры месяцы – у канцы кожнага тэрміну судзілі яшчэ раз. Кожны раз – па адным і тым жа артыкуле: 19.11 КаАП, распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. «Распаўсюд» заключаецца ў тым, што яны перасылалі адно аднаму пасты з тэлеграм-каналаў, якія ўлады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі».

Як паведамляюць праваабаронцы, на жанчыну склалі чарговы пратакол – сёння яе будуць судзіць ужо ў 9 раз. У яе мужа Сяргея Крупеніча чарговыя суткі мусяць скончыцца заўтра.

эж

Валер Карбалевіч: Беларуская дзяржава рэдукуецца да ўзроўню рэжыма

07.09.2021 15:52
Ці ёсць у палітычных рэпрэсій мяжа і каму найперш гэта выгодна, размаўляем з палітолагам Валерам Карбалевічам.

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Агулам іх 836

04.11.2021 13:11
Яны ўсе асуджаныя за абразу Аляксандра Лукашэнкі, супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў, знявагу дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых формаў выказвання меркаванняў.