Беларуская Служба

У СІЗА вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні

08.11.2021 15:27
Гэта вынікае з адказу кіраўніка СІЗА-1 Андрэя Цэндрыка на зварот родных палітзняволенага.
.
.Andrys/pixabay.com/CC0

Аказваецца адпаведныя змены былі ўнесеныя ў Правілы ўнутранага распарадку следчых ізалятараў яшчэ 30 чэрвеня гэтага года адпаведнай пастановай МУС, а ўступілі ў сілу – 29 верасня.

З ПУР быў выключаны пункт 169: «Падпіска можа быць аформленая на імя асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, яго роднымі ці іншымі асобамі».

«У сувязі з чым, афармленне падпіскі ў аддзяленні сувязі вырабляе супрацоўнік СІЗА за кошт сродкаў асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, знаходзячыся на асабовым рахунку. <...&gt; Раней аформлены перыядычны друк на лістапад і снежань 2021 года, будзе ўручаны адрасату», – падкрэсліваецца ў адказе начальніка СІЗА-1, паведамляе Вясна.

Яшчэ аднаго мінчука асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсце 9 жніўня

08.11.2021 12:28
Вінаградаў прызнаў сваю віну цалкам, у зробленым раскаяўся, у судзе абараняў сябе сам.