Беларуская Служба

Вярхоўны суд ліквідаваў Таварыства беларускай мовы

08.11.2021 16:38
У сувязі з ліквідацыяй ТБМ знікнуць адразу дзве газеты.
Ілюстрацыйны здымакфота: orsha.eu

«Наша сумленне чыстае, мы зрабілі ўсё, што было ў нашых сілах. І ад роднай мовы адмаўляцца мы не збіраемся», – напісала ў Фэйсбуку старшыня ТБМ Алена Анісім тады, калі пра паседжанне толькі стала вядома. Анісім паведаміла, што таварыства мае запазычанасць больш як 2 тысячы рублёў за арэнду сядзібы.

Таксама ў раскладзе Вярхоўнага суду разгляд пазоваў аб ліквідацыі партыі БНФ (10 лістапада) і руху «За свабоду» (19 лістапада).

Услед за ліквідацыяй ТБМ таксама знікнуць і заснаваныя таварыствам газеты «Наша слова» і «Новы час». 10 жніўня «Новы час» паведаміў пра спыненне выхаду на паперы, бо ўсе друкарні адмовіліся выпускаць газету.

Таварыства беларускай мовы існуе з 1989 году. Сярод яго ініцыятараў у той час былі Саюз беларускіх пісьменнікаў, міністэрствы адукацыі і культуры, Акадэмія навук, Белтэлерадыёкампанія.

ав

МУС створыць спіс «экстрэмістаў». Беларусаў, якіх туды залучаць, абмяжуюць у правах

22.10.2021 14:43
Адзначаецца, што ў спіс уключаць дадзеныя тых, хто ўжо асуджаны за «экстрэмісцкія злачынствы», і будзе рэгулярна абнаўляцца.