Прадстаўнік Еўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасці Пэтэр Стана пракаментаваў умовы, якія Лукашэнка выставіў для спынення эмігранцкага крызісу, высунутыя Аляксандрам Лукашэнкам падчас в. а. канцлера ФРГ Ангелй Меркель піша Zerkalo.io.
«Я магу толькі паўтарыць, што Лукашэнка ня мае легітымнасці і, на нашу думку, не з'яўляецца прэзідэнтам пасля таго, як маніпуляваў выбарамі. Ён можа быць прызнаны прэзідэнтам толькі ў тым выпадку, калі будзе абраны на свабодных і сумленных выбарах пад міжнародным назіраннем і ў выніку рашэння большасці беларускага народу. Цяпер гэтага не адбываецца».
Раней кіраўніца МЗС Эстоніі Эва-Марыя Ліймэц расказала пра званок Мэркель Лукашэнку. У размове з нямецкім палітыкам Лукашэнка заявіў, што хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам і знялі з рэжыму эканамічныя санкцыі, маўляў, тады ён спыне міграцыйны ціск.
Пэтэр Стана заявіў, што санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі сапраўды могуць зняць, але толькі пасля вызвалення ўсіх палітвязняў, вяртання незалежных СМІ да свабоднай працы і адкрытага прыцягнення да адказнасці сілавікоў, вінаватых у забойствах і катавальнях пратэстоўцаў.
эж