Беларуская Служба

430 мігрантаў выказалі жаданне вярнуцца на радзіму

18.11.2021 08:46
Авіярэйс для вывазу іракцаў адбудзецца сёння, 18 лістапада, па маршруце Мінск – Эрбіль – Багдад
Migranci przy granicy polsko-białoruskiej
Migranci przy granicy polsko-białoruskiejPAP/EPA/LEONID SCHEGLOV/BELTA HANDOUT

Іракскія ўлады паведамілі аб рэгістрацыі 430 мігрантаў, якія гатовыя вылецець з Беларусі на радзіму

Пра гэта ў чацвер заявіў афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Ірака Ахмед ас-Сахаф. Ён дадаў, што консульскія супрацоўнікі ў цяперашні час занятыя рэгістрацыяй яшчэ каля 50 мігрантаў, якія маюць намер адправіцца ў Ірак з раёна польска-беларускай мяжы, піша «Наша Ніва» спасылаючыся на ТАСС.

Пазаўчора называлася лічба ў 170 чалавек.

Авіярэйс для вывазу іракцаў адбудзецца сёння, 18 лістапада, па маршруце Мінск – Эрбіль – Багдад. Рэйс будзе бясплатным.

эж

12 польскіх сілавікоў атрымалі раненні падчас штурму мігрантамі беларуска-польскай мяжы

17.11.2021 09:56
На думку Мінабароны, атака была здзейснена пад строгім кантролем беларускіх службаў.

Гісторык Аляксандр Фрыдман: Лукашэнка гуляе сваю апошнюю гульню. І таму ўжо не да стратэгій

17.11.2021 20:34
Абмяркоўваем міграцыйны крызіс з даследчыкам гісторыі Еўропы Аляксандрам Фрыдманам