Беларуская Служба

Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважывала абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання»

19.11.2021 11:33
Супрацоўнікам БелаПАН пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі
.
І. Леўшына Крыніца: БелаПан

Дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога кіраўніка кампаніі Дзмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання»

Свабодзе стала вядома, што абаім прад’явілі новыя абвінавачанні – у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», цяпер ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. 18 жніўня Леўшыну і Наважылава затрымалі нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў», пазней іх абвінавацілі ва «ўхіленні ад сплаты падаткаў».

Таксама ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» абвінавацілі мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава.

Паводле БАЖ/эж


Галоўнаму рэдактару БелаПАН працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

19.10.2021 15:47
Сярод 812 палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі, 28 чалавек – гэта супрацоўнікі незалежных СМІ.