Як паведамляюць чэскія СМІ, паліцыя падазрае, што Базанаў і яго жонка прыехалі ў Чэхію на матч паміж чэскай і беларускай жаночымі камандамі, парушыўшы правілы побыту іншаземцаў у краіне, у тым ліку правілы, устаноўленыя Міністэрствам аховы здароўя.
Раней міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганэк, якога цытуе Беларускі фонд спартовай салідарнасці, заявіў, што Уладзіміра Базанава дэпартуюць з Чэхіі, калі ён сапраўды там знаходзіцца.
Базанаў, былы вайсковец, знаходзіцца ў санкцыйных спісах краін Балтыі, якія Чэхія падтрымлівае.
Як стала вядома раней Беларускаму фонду спартовай салідарнасці, футбольны функцыянер разам з жонкай збіраўся наведаць шэраг выязных гульняў жаночай зборнай Беларусі, уключна з матчам у чэскай Опаве.
ав/Свабода