Беларуская Служба

Палітзняволеную Юлію Чарняўскую выпусцілі з-пад хатняга арышту

13.01.2022 10:38
Удаве заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай змянілі меру стрымання і вызвалілі з-пад хатняга арышту.
 .
Юлія Чарняўская. Фота з адкрытых крыніц

Пра гэта паведаміла маці Юліі Чарняўскай, Аляксандра Чарняўская ў Facebook.

Юлія Чарняўская па-ранейшаму праходзіць абвінавачанай па крымінальнай справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса).

Нагадаем, сілавікі прыйшлі да Юліі 18 траўня 2021 года, праз дзень пасля першай гадавіны з дня смерці яе мужа, заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. Пасля некалькіх дзён затрымання яе перавялі пад дамашні арышт.

baj.by / вх