«Авіякампанія ўважліва сочыць за падзеямі ў Казахстане, якія могуць аказаць негатыўны ўплыў на бяспеку палётаў. Рэгулярныя рэйсы ў пункты Казахстана будуць выконвацца толькі па ўзгадненні з Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і толькі пры безумоўным гарантаванні бяспекі палётаў» – паведамляе прэс-служба кампаніі «Белавія».
На фоне пратэстаў у Казахстане з 5 студзеня «Белавія» адмяніла ўсе рэйсы ў гэтую краіну. Тады Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі заявіў, што рэйсаў не будзе ва ўсе аэрапорты Казахстана «да стабілізацыі сітуацыі».
вх