Беларуская Служба

Жыхары Віцебска просяць завесці справу на аблвыканкам за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

13.01.2022 12:30
Праўладныя сайты і медыярэсурсы не паспяваюць сачыць за абнаўленнем спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Аўдыё
  • Праўладныя сайты і медыярэсурсы не паспяваюць сачыць за абнаўленнем спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота з адкрытых крыніц

На сайце "Зручны горад" з'явілася петыцыя з патрабаваннем прыцягнуць службовых асобаў прэс-службы і прыёмнай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту да адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Аўтары петыцыі налічылі на сайце аблвыканкама 71 згадванне рэсурсаў, якія прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. Аўтары звяртаюцца ў Міністэрства інфармацыі, КУС Віцебскага аблвыканкаму і ў пракуратуру Віцебскай вобласці з патрабаваннямі правесці праверку пералічаных у звароце фактаў парушэння заканадаўства.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск