Беларусь у 2021 годзе прадала Украіне рэкордны за апошнія сем гадоў аб’ём электраэнергіі – 1,176 мільярда кВт-гадзін. З пачатку 2022 году Беларусь экспартавала ва Украіну больш як 200 мільёнаў кВт-гадзін электраэнергіі, перадае svaboda.org.
Паводле ацэнкі «Усеўкраінскай энергетычнай асамблеі», прыблізны кошт беларускай энергіі за 2021 годзе і 11 дзён 2022-га склаў 118 мільёнаў долараў.
Аднак Украіна рыхтуе сваю энергетычную сістэму да адключэння ад Беларусі і Расіі, дзеля падключэння ў 2023 годзе да адзінай еўрапейскай энергасістэмы.
эж