Падчас паездкі ў Жлобін 12 студзеня затрымана жыхарка Светлагорска Таццяна Наскова, якая падчас выбараў 2020 года была назіральніцай ад АГП. Пенсіянерку змясцілі ў ІЧУ Жлобінскага РАУСа, паведамляе «Гомельская вясна».
Месяц таму дома ў жанчыны прайшоў ператрус, які праводзіўся ў межах нейкай крымінальнай справы, шукалі грошы і нешта «экстрэмісцкае». Тады ж Таццяну дапыталі ў аддзяленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
эж