Беларуская Служба

Прысуд гомельскім праваабаронцам «Вясны» пакінулі без зменаў

14.01.2022 12:15
У Гомельскім абласным суде 14 студзеня разглядзелі апеляцыйную скаргу на прысуд кіраўніку Гомельскага аддзялення «Вясны» Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяны Ласіцы.
Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ў судзеФота "Гомельская Вясна"

Па прычыне таго, што судзілі праваабаронцаў у закрытым рэжыме, скаргу суддзя Мікалай Маратаеў таксама разглядаў у адсутнасць зацікаўленых слухачоў.

У выніку суддзя вырашыў, што прысуд вынесены справядліва, а довады абвінавачаных, выкладзеныя ў скарзе, задавальненню не падлягаюць.

Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць кіраўніка і валанцёрку гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна» – Леаніда Судаленку і Таццяну Ласіцу, заявіла Amnesty International пасля таго, як Гомельскі абласны суд у пятніцу, 14 студзеня, пацвердзіў іх абвінаваўчы прысуд, вынесены судом ніжэйстаячай інстанцыі 3 лістапада 2021 года.

ав/Вясна

Праваабаронца Леанід Судаленка адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

30.08.2021 11:12
Ён дапамагаў аплочваць штрафы і абскарджваць рашэнні судоў.