Расследнікі з Bellingcat павялічылі фота ракеты, якая трапіла ў будынак у Харкаве. Такіх ракет Украіна не мае.
Беларуская дзяржаўная тэлевізія АНТ вінаваціць у выбухах у Харкаве «нацысцкіх баевікоў». Апрача таго, яны гавораць, што ўкраінскія войскі нібыта адмаўляюцца ваяваць. Гэты наратыў беларускія прапагандысты паўтараюць услед за расійскімі, – піша Свабода.
Расследнікі з Bellingcat павялічылі фотаздымак ракеты, якая трапіла ў цывільны будынак у Харкаве. Высветлілася, што гэта ракета 3М54 1 «Калибр». Такіх ракет ва Украіне на ўзбраенні няма.
яс