Беларуская Служба

Прыпыніў выхад беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка»

13.06.2022 14:36
«Матулiна сонейка» – штомесячнае беларускамоўнае выданне для дзяцей ад 3 да 7 гадоў.
:
Крыніца: "Матуліна сонейка" .

Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка» прыпыніў выхад, паведамляе сайт, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Само выданне знікла з падпісных каталогаў, паведамляе euroradio. У рэдакцыі часопісу кажуць, што гэта не закрыццё, а прыпынак на паўгода.

«З ліпеня часопіс »Матуліна сонейка« прыпыніў выхад на паўгода. Яго рабілі з дзвюх краін – з Украіны і Беларусі. Дапамагалі нам украінскія аўтары, а цяпер з гэтым ёсць праблемы. Спадзяемся, што ўсё ўладзіцца і зможам працаваць далей», – тлумачаць у часопісе.

«Матулiна сонейка» – штомесячнае беларускамоўнае выданне для дзяцей ад 3 да 7 гадоў. У часопісе друкуюцца развіццёвыя гульні i заданні.

Раней прыпынілі выхад часопісы «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду». З беларускамоўных часопісаў для дзяцей засталіся дзяржаўныя выданні савецкага тыпу «Вясёлка» і «Буся».

эж

Агляд «Нівы»: трансгранічны праект «Прыродная скарбніца па-над межамі»

06.06.2022 16:13
Агляд свежага нумару выдання беларусаў Польшчы. 

Эльжбета Смулкова: Нават у эру глабалізацыі нацыянальная мова - важны чыннік ідэнтычнасці

09.06.2022 07:54
8-9 чэрвеня каля трох дзясяткаў навукоўцаў з розных краінаў свету абмяркоўваюць мову, літаратуру і культуру Беларусі.