Наталля Дуліна выйшла на волю пасля арышту. Былы дацэнт Мінскага Дзяржаўнага Лінгвістычнага Універсітэту адседзела 15 сутак за тое, што яна нібыта размахвала рукамі і нецэнзурна выказвалася.
Гэта быў трэці арышт Дулінай за гэты год. 10 мая Наталля выйшла на свабоду пасля 15 сутак зняволення за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да гэтага яна адседзела 15 сутак за ўдзел у антываеннай акцыі 27 лютага.
Пасля пачатку пратэстаў Наталля была звольненая з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яна брала ўдзел у забастоўках ва ўніверсітэце і падтрымлівала студэнтаў.
Наша Ніва/нг