Беларуская Служба

З Беларусі сыходзіць нямецкі канцэрн Henkel

20.06.2022 14:58
Гэта адзін з заходніх бізнесаў-першапраходцаў, якія адкрывалі гэты рынак у канцы 80-х – пачатку 90-х.
.
.Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0

З Беларусі сыходзіць нямецкі канцэрн Henkel. Гэта адзін з заходніх бізнесаў-першапраходцаў, якія адкрывалі гэты рынак у канцы 80-х – пачатку 90-х, пішуць «Белорусы и рынок».

У тыя гады Федэратыўная Рэспубліка Германіі, вылучыўшы праз фонд «Узаемаразуменне і прымірэнне» 200 млн заходнегерманскіх марак ахвярам нацысцкіх злачынстваў і 1,4 млрд заходнегерманскіх марак па лініі «Гермес» на мадэрнізацыю прамысловасці, стала адным з галоўных стратэгічных партнёраў маладой беларускай дзяржавы.

Узаемаразуменне на дзяржаўным узроўні паказала перспектыўны напрамак для прыватнага нямецкага бізнесу. Да 1994 года ў Беларусі было зарэгістравана больш за 220 сумесных і замежных прадпрыемстваў з нямецкім капіталам.

Пасля выбараў у 2020 годзе і саўдзеле Беларусі ў вайне супраць Украіны многія заходнія кампаніі пакідаюць расійскі і беларускі рынкі не толькі ў выніку санкцыі, але і ў знак салідарнасці з Украінай.

ав

ЗША на год падоўжылі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

14.06.2022 12:14
У санкцыйным спісе ЗША знаходзіцца 59 чалавек і 41 юрыдычная асоба з Беларусі.