Беларуская Служба

Human Constanta зрабіла аналіз барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі за апошнія тры месяцы

13.07.2022 15:02
Таццяна Зінякова і праваабаронца Наста Лойка назвалі новыя тэндэнцыі, якія паявіліся ў справах аб «эстрэмізме».
 Human Constanta             (-).
Праваабаронцы Human Constanta зрабілі аналіз барацьбы з “экстрэмізмам” у Беларусі за за апошнія тры месяцы (красавік-чэрвень). .

Human Constanta зрабіла аналіз барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі за апошнія тры месяцы (красавік-чэрвень).

Экстрэміцскія артыкулы можна знайсці ў многіх законах Беларусі, што дазваляе выкарыстоўваць шмат інструментаў для прыцягнення да адказнасці, кажа прававы аналітык Таццяна Зінякова.

-Адбываецца паўзучая экстрэмізацыя. Яна пракрадваецца ў тыя заканадаўчыя сферы, дзе здавалася б ёй няма месца. Гэта і заканадаўства аб грамадзянстве, і закон аб генацыдзе беларускага народу. Мы бачым, з якой лёгкасцю яно заходзіць ва ўсе сферы і застаецца там жыць. І ў гэтым вялікая рызыка і тэндэнцыя, якая нас пужае.

Таццяна Зінякова і праваабаронца Наста Лойка назвалі новыя тэндэнцыі, якія паявіліся ў справах аб «эстрэмізме»:

-крымінальныя справы ў сувязі з вайной ва Украіне за «рэйкавыя атакі» (9) з прымяненнем фізічнай сілы і агнястрэльнай зброяй пры затрыманні, перадачу інфармацыі пра расійскую тэхніку (11 спраў) і за жаданне ваяваць на баку Украіны (5 спраў), затрыманні блогераў (2);
-больш за ўсё спраў за «распальванне варожасці» (24 справы і 18 судоў) і «экстрэмісцкія фарміраванні» (37 затрыманняў, 7 прысудаў і тры суды ў бліжэйшым часе;
-упершыню выкарыстоўваліся артыкулы пра «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» і «ўдзел у тэрарыстычных арганізацыях»;
-суды над журналістамі за «здраду дзяржаве» (Кацярына Андрэева, Дзяніс Івашын, Аляксандр Аляксандраў, Ірына Злобіна).
-прызнаныя дзве першыя «экстрэмісцкія арганізацыі» – Незалежны прафсаюз працаўнікоў «ГроднаАзоту» і «Тут Бай Медыя»
- тры блакіроўкі сайтаў: міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch па прычыне «шматлікіх фактаў размяшчэння экстрэмісцкіх матэрыялаў; рух «За Свабоду» і «Украінская праўда».

Наста Лойка кажа, што трэба класці націск на разуменне, за што адбываецца пераслед, каб пазбегнуць прыцягнення да адказнасці за нібыта экстрэмісцкую дзейнасць. Асаблівым чынам звяртаць увагу на пытанне інфармацыйнай бяспекі.

Прадстаўніцы Human Constanta адзначылі, што ў іх няма пазітыўных прагнозаў на будучыню. Выкарыстоўванне «экстрэмісцкіх» артыкулаў будзе пашырацца.

ав

Матэрыялы рэгіянальнага выдання EX-PRESS.BY прызналі экстрэмісцкімі

25.10.2021 18:03
Раней сёлета экстрэмісцкімі прызналі сайт «Белсату», Zerkalo.io і TUT.by, а таксама спартовага выдання «Трыбуна».

У відэароліках віцебскага блогера Віталя Усціновіча будуць шукаць «экстрэмізм»

04.04.2022 09:14
У стваральніка «Шаўшэнка шоу» канфіскавалі ўсю аргтэхніку.