Роўна 508 гадоў таму адбылася бітва пад Оршай – адна з самых знакамітых ды адметных у ваенных летапісах краіны. Гетман Канстанцін Астрожскі разбіў войскі маскавітаў і абараніў суверэнітэт ВКЛ. Аршанская бітва ўвайшла ў гісторыю Беларусі як Вялікая бітва.
30 гадоў таму, 8 верасня 1992 года, у Мінску на плошчы Незалежнасці 12 афіцэраў разам з трыма тысячамі салдатаў запасу прынялі прысягу на вернасць Беларусі. Праз кароткі час такую прысягу пачалі прымаць усе вайскоўцы краіны. Каб ушанаваць беларускую вайсковую славу, абралі дзень, у які ў 1514 годзе адбылася адна з найбольш слынных перамог у беларускай гісторыі.
З нагоды Дня беларускай вайсковай славы ў Варшаве, 8 верасня праходзіць урачысты мітынг і марш, прысвечаныя, а таксама адкрыццё выставы графікі Змітра Шапавалава «Нарысы з мінулага» («Войска Вялікага княства Літоўскага»). У святкаванні Дня беларускай вайсковай славы ў Варшаве прымаюць удзел добраахвотніка Палка Каліноўскага.
эж