Беларуская Служба

Продажы новых аўто ў Беларусі за студзень зменшыліся амаль на 50%

06.02.2023 16:15
Продажы аўтамабіляў за мінулы год у Беларусі скараціліся ўдвая, а колькасць мадэляў, прадстаўленых на айчынным аўтарынку – у чатыры разы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

У студзені ў Беларусі прадалі 756 новых легкавых аўтамабіляў, што на 46% менш, чым паказчыкі папярэдняга месяца. У параўнанні са студзенем 2022 года падзенне склала 67%, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Беларускую аўтамабільную асацыяцыю (БАА).

Самым папулярным аўтамабілем у Беларусі застаецца Geely. Брэнд трымае лідарства з чэрвеня мінулага года. За студзень было прададзена 543 машыны гэтай маркі. На другім месцы размясцілася Lada, на трэцім – кітайскі брэнд JAC.

У сваёй справаздачы Беларуская аўтамабільная асацыяцыя адзначыла, што асноўным канкурэнтам для рынку аўто, якія вырабляюцца ў краіне, застаецца «неарганізаваны» ўвоз аўтамабіляў фізічнымі асобамі з выкарыстаннем заканадаўчых ільгот.

Такі тып увозу, па думку экспертаў БАА, перашкаджае прыходу новых кітайскіх, іранскіх і іншых аўтавытворцаў – няма спрыяльнага канкурэнтнага асяроддзя.

Раней паведамлялася, што продажы аўтамабіляў за мінулы год у Беларусі скараціліся ўдвая, а колькасць мадэляў, прадстаўленых на айчынным аўтарынку – у чатыры разы.

аз

У 2022 годзе заробак у сферы культуры склаў менш за 60% сярэдняга па Беларусі

06.02.2023 15:35
Па выніках 2022 году сярэдняя заработная плата ў сферы культуры склала 967 рублёў.