Арцём Лябедзька прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітвязнем, паведамляе «Вясна». У спіс таксама дадалі Вікторыю Гаўрыліну, Уладзіслава Папова, Антона Огія, Дзмітрыя Качаноўскага і Андрэя Баранава. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць неадкладнага вызвалення вязняў.
Арцём Лябедзька – сын былога лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а цяпер дарадчыка Святланы Ціханоўскай Анатоля Лябедзькі. Спачатку Лябедзька-малодшы быў пад адміністрацыйным арыштам, а пасля на яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».
вс