Беларуская Служба

Яўген Прыгожын зарэгістраваў кампанію ў Асіповіцкім раёне

22.07.2023 09:39
Яўген Прыгожын стаў кіраўніком нядаўна створанай кампаніі ТАА «Канкорд Мэнэджмент і Кансалтынг».
Яўген Прыгожынкрыніца: Твітэр

Такія звесткі змяшчаюцца ў Адзіным дзяржрэгістры юрыдычных асоб і ІП Мінюста Беларусі, высветліла рэдакцыя Reform.by.

Паводле інфармацыі Reform.by, таварыства з абмежаванай адказнасцю «Канкорд Мэнэджмент і Кансалтынг» са статутным фондам у 200 беларускіх рублёў (каля 80 долараў) было зарэгістраванае Магілёўскім аблвыканкамам 19 ліпеня 2023 года і атрымала УНП 791314882.

Адрас рэгістрацыі: Рэспубліка Беларусь, 213727, Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, Пратасевіцкі сельсавет, в. Цэль, вул. Усходняя, д. 2 а. Нагадаем, у вёсцы Цэль знаходзіцца палявы лагер, куды прыбылі рэшткі ПВК «Вагнер» з Расіі.

Асноўным відам дзейнасці новай кампаніі заяўлена «Кіраванне нерухомай маёмасцю».
100% уладальнік беларускай кампаніі – расійскае ТАА «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг» (1037843002515), а «кіраўніком» пазначаны Прыгожын Яўген. З ім можна звязацца па тэлефоне +7 812 612-77-22.

У Расіі сапраўды існуе ТАА «Канкорд Мэнэджмент і Кансалтынг», зарэгістраванае ў 2003 годзе. Афіцыйна ў ТАА працуе 31 чалавек. Генеральным дырэктарам у кампаніі значыцца Прыгожын Яўген.

ав/Reform.by

Беларусь вітае групу Вагнера і пераследуе палякаў

17.07.2023 12:01
Службы Лукашэнкі сочаць за ўладальнікамі Карты паляка і пагражаюць апазіцыянерам пазбаўленнем грамадзянства.

Павел Латушка: Вагнераўцы могуць ускладняць сітуацыю на мяжы

20.07.2023 13:29
Польшча асцерагаецца правакацый з боку Расіі і перамяшчае частку войска з заходняй часткі краіны на ўсход.