Беларуская Служба

Маргарыта Ворыхава пра змены ў сістэме адукацыі: Гэта прадуманая спроба мілітарызаваць адукацыю

01.02.2024 16:02
Школа павінная вучыць крытычнаму мысленню, а не трымаць зброю ў 12 год, падкрэсліла дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве.
Маргарыта Ворыхаваскрыншот/https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава звярнулася да беларусаў з нагоды зменаў у сістэме адукацыі.

Паводле іх, між іншым, цяпер абітурыентам, якія плануюць паступіць на завочную форму навучання, неабходна перад гэтым адпрацаваць па выбраным профілі не менш як 10 месяцаў на момант паступлення. Патрабаванне датычыцца як жадаючых паступіць на бясплатную, так і на платную форму навучання. Маргарыта Ворыхава звярнула ўвагу і на ўвядзенне вайсковых гурткоў і лагераў для школьнікаў:

- Зараз рэжым робіць так, каб ваенна-патрыятычныя заняткі цэнтралізаваць і каб тыя, хто ў іх удзельнічае, атрымаў большую карысць ад рэжыму. Гэта прадуманая спроба далейшай мілітарызацыі нашай адукацыі. Яна накіраваная на тое, каб прынесці вайну ў нашыя класы і замацаваць аповед, арыентаваны на рэжым. Адукацыя павінна быць этапам для выхавання крытычнага мыслення і пашырэння магчымасці нашых вучняў, а не вучыць трымаць зброю ў 12 год.

Нагадваем, таксама студэнты, якія скончылі з медалём або з адзнакай сярэдне-спецыяльныя або прафесійна-тэхнічныя ўстановы, змогуць без іспытаў паступаць у рэгіянальныя ВНУ. Праўда, гэтае рашэнне распаўсюджваецца не на ўсе спецыяльнасці.

«Дарагія студэнты і студэнткі, стаўце пад сумнеў нормы, навязаныя рэжымам. Вашая адукацыя – гэта не проста вашае права. Гэта вашая сіла, якая вызначае лёс нашай нацыі», – падсумавала Маргарыта Ворыхава.

аз

«Няма такога закона, які зрабіў бы беларусаў абыякавымі»

31.01.2024 15:14
Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі, дапамагаюць адзін аднаму.