Сейм Літвы 12 лютага перанёс на вясеннюю сесію разгляд законапраекту аб працягу абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на сайт літоўскага парламенту.
Праект закона прадугледжвае дадатковыя праверкі грамадзян Беларусі на мяжы з Літвой.
У прыватнасці, беларусаў, якія прыбываюць па шэнгенскай візе, будуць правяраць на прадмет пагрозы грамадскаму парадку, унутранай бяспецы, здароўю насельніцтва і міжнародным адносінам.
Памежнікі будуць прымаць рашэнне «аб дадатковым даглядзе грамадзяніна Беларусі на другой лініі кантролю ў пунктах пропуску». Як сцвярджаецца, гэта звязана з ростам актыўнасці «беларускіх спецслужбаў, якія выкарыстоўваюць сваіх грамадзян у Літве».
вс