Беларуская Служба

У Віцебску судзілі паплечніцу Вольгі Бондаравай – Эльвіру Мірсалімаву

16.02.2024 13:04
Z-актывістку абвінавацілі ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Суд над Эльвірай Мірсалімавай адбыўся 15 лютага. Прарасійскую актывістку вінавацілі ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў па частцы 1 артыкула 24.23 КААП. Учорашні суд, магчыма, скончыўся штрафам, бо ўвечары Мірсалімава напісала ў Facebook, што з ёй усё добра. Яна паведаміла, што доступ да яе акаўнтаў і Telegram-каналу згублены. Таксама актывістка паабяцала пазней расказаць дэталі справы.

Эльвіра Мірсалімава з'яўляецца вядомай прыхільніцай так званага «русского мира». Актывістка вядома сваімі адкрытымі антыбеларускімі выказваннямі. І калі раней улады пераследавалі толькі людзей з прабеларускай пазіцыяй, то зараз чарга дайшла і да адэптаў «русского мира». Эльвіра Мірсалімава атрымала хвалю хэйту ад прапагандыстаў. Сітуацыю ўжо паспеў пракаментаваць Рыгор Азаронак у сваім Telegram-канале, які палічыў удзел Z-актывісткі ў дапамозе Данбасу нязначным, таму яна нявартая звацца прарасійскай актывісткай.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск