Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі сярэдні заробак да выплаты падаткаў складае 567 еўра

26.02.2024 12:16
Белстат апублікаваў дадзеныя пра сярэдні заробак «бруднымі» ў студзені 2024 года.
Беларускі рубельShutterstock.com

Cярэдні заробак па краіне «бруднымі» склаў 1991 рубель.

Найбольшы быў у Мінску – 2697 рублёў (768 еўра), найменшы – у Магілёўскай вобласці – 1666 рублёў (474 еўра).

Па сферах дзейнасці: найбольшы сярэдні заробак у галіне «інфармацыя і сувязь» – 5182 рублёў (1 475 еўра), найменшы ў галіне «дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг) – 1388 рублёў (395 еўра), у адукацыі сярэдні заробак да выплаты падаткаў склаў 1447 рублёў (442 еўра).


Сярэдні заробак па сферах дзейнасці.
Сярэдні заробак па сферах дзейнасці.

вх