Акрамя ўдзелу ў індывідуальных сустрэчах, Валер Кавалеўскі падчас працоўнага візіту ў Нью-Ёрк:
- правёў брыфінг для чальцоў Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі і знешнепалітычных прыярытэтах дэмакратычнага руху;
- прысутнічаў на дыскусіі міністэрскага ўзроўню па праблеме незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і Расію;
- наведаў дэбаты Генасамблеі ААН і спецсустрэчу Рады Бяспекі ААН па сітуацыі ва Украіне.
Падчас візіту прадстаўнік па замежных справах Кабінета:
- інфармаваў замежных партнёраў пра пагрозу незалежнасці Беларусі з боку Расіі, парушэнні правоў чалавека і сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі і абмяркоўваў шляхі рэагавання на гэта, у тым ліку праз выкарыстанне механізмаў ААН;
- пашыраў сувязі з дэлегацыямі краін Глабальнага Поўдня і абмяркоўваў падрыхтоўку мерапрыемстваў па Беларусі ў рамках ААН, у тым ліку падчас тыдня высокага ўзроўню сесіі Генеральнай асамблеі ААН у верасні 2024 года.
«Беларусь перажывае падвойны крызіс: унутраны палітычна-гуманітарны і знешні – звязаны з імклівым ростам пагрозы незалежнасці з боку Расіі. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі актыўна шукае варыянты яго вырашэння. ААН – складанае, але абсалютна неабходнае месца для такой працы. Дзякуючы падтрымцы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў нас атрымліваецца захоўваць увагу да беларускай праблематыкі і супольна шукаць шляхі па дасягненні нашых мэт», – пракаментаваў візіт у структуры ААН Валер Кавалеўскі.
вх