Рашэнне было прынятае на падставе штогадовага агляду абмежавальных мераў і з матывацыяй таго, што рэпрэсіі ў краіне працягваюцца, сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца, Беларусь працягвае падтрымліваць РФ у яе ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Са жніўня 2020 года ЕС у некалькі раўндаў увёў індывідуальныя і сектаральныя санкцыі супраць асоб, адказных за ўнутраныя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, а таксама ў кантэксце ўдзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны.
Індывідуальныя абмежавальныя меры ўключаюць замарозку актываў і забарону на прадастаўленне сродкаў. Для фізічных асоб дадаткова дзейнічае забарона на ўзед у ЕС. Цяпер у спісе 233 асобы, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, 37 арганізацый.
Беларусь таксама застаецца аб'ектам кропкавых эканамічных санкцый, уключаючы абмежаванні ў фінансавым сектары, гандлі, таварах двайнога прызначэння, тэхналогіях і тэлекамунікацыях, энергетыцы, транспарце і інш.
У сваіх заключэннях ад 19 лютага 2024 года Рада ЕС пацвердзіла абгрунтаванасць заключэнняў ад 12 кастрычніка 2020 года і зноў заявіла аб сваёй падтрымцы памкненняў беларускага народа да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай і квітнеючай Еўропы. Рада таксама выказала глыбокую занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і рашуча асудзіла працяг пераследу беларускага грамадства, нязменную падтрымку беларускім рэжымам агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, заклікаўшы Беларусь устрымацца ад такія дзеянні і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы.
«Рада пацвердзіла сваю прыхільнасць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў чалавека», – гаворыцца ў паведамленні.
ЕС таксама гатовы прымаць новыя абмежавальныя меры, пакуль беларускія ўлады не спыняць сваю практыку.
вх