Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сціплыя тэмпы будаўніцтва жытла ў Віцебскай вобласці

26.02.2024 17:30
За студзень сёлета ў вобласці здалі толькі 92 новыя кватэры.
.
.Shutterstock/XanderSt

За першы месяц новага года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці было пабудавана 92 кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 14 800 квадратных метраў агульнай плошчы жылля. 

Агулам плошча пабудаванага жылля на 2200 квадратных метраў менш за аб'ёмы студзеня 2022 года. 16,6% жылля пабудавана для грамадзянаў, якія знаходзяцца на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў. Амаль усё гэта жыллё (2300 квадратных метраў) пабудавана з падтрымкай дзяржавы, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці.

Жыллёвае пытанне застаецца найболей вострым і актуальным. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, на канец 2022 года на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў было запісана 57 914 чалавек. Лік семʼяў, якія змаглі палепшыць жыллёвыя ўмовы складаў 2 607 чалавек або 4,3% ад агульнай колькасці.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск