Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

BYPOL папярэджвае аб небяспецы беларусаў, якія бачылі прамову Ціханоўскай на экранах у Мінску

27.02.2024 11:55
Акцыю 24 лютага, у гадавіну пачатку вайны, правяло аб'яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL.
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Беларусі з рэкламных экранаўскрыншот звароту

Арганізацыя былых сілавікоў BYPOL звярнулася да ўсіх грамадзян, хто знаходзіўся ў месцах правядзення акцыі са зваротам Святланы Ціханоўскай.

Па звестках, атрыманых ад удзельнікаў плана «Перамога», у бліжэйшы час будуць праводзіцца мерапрыемствы па вызначэнні тых, хто быў у месцах трансляцыі, каманды ўжо аддадзены. BYPOL адзначае, што акцыя адбывалася толькі ў тых месцах, дзе масава ўсталяваныя камеры сістэм відэаназірання, і для рэжыму не ўяўляе цяжкасці распазнанне асоб, выкарыстоўваючы сістэму «Кіпад», а таксама дадзеныя сотавых аператараў.

Усім, хто быў ці мог апынуцца побач, BYPOL рэкамендуе праверыць свае тэлефоны, мэсэнджары і выдаліць усё, што можа хоць неяк пашкодзіць.

Акцыю 24 лютага, у гадавіну пачатку вайны, правяло аб'яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL. У выніку акцыі затрыманыя працаўнікі кампаніі Legion 104, якая займаецца выдаленым кіраваннем рэкламай. Дырэктар у гэты час быў у Польшчы. Андрэй Смаляк адмаўляе дачыненне кампаніі і сваё асабістае да публікацыі звароту Ціханоўскай: «Працуючы над праектам з 2015 года і выдаткаваўшы на яго велізарную колькасць сіл і рэсурсаў, мы не маглі сабе дазволіць нешта падобнае».

BYPOL назваў акцыю BELPOL безадказнай. Паводле BYPOL, рэсурсы, выкарыстаныя для гэтай акцыі, планавалася прымяніць пры запуску плана «Перамога» пры надыходзе спрыяльных умоў. Сцвярджаецца, што правядзенне гэтай акцыі датэрмінова зʼяўляецца сабатажам і зрывам мерапрыемстваў па запуску плана Перамога, а таксама прычына арыштаў беларусаў.

ав

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Беларусі з рэкламных экранаў

24.02.2024 17:50
Акцыю правяло аб'яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL.

Дырэктар рэкламнай кампаніі, на чыіх экранах паказалі Ціханоўскую, расказаў сваю версію падзей: Я на волі, мае калегі ўсё пад ударам

26.02.2024 17:48
У суботу 24 лютага на рэкламных экранах у Беларусі запусцілі зварот Святланы Ціханоўскай. Акцыю правяло аб'яднанне былых сілавікоў Belpol. Праз суткі сілавікі затрымалі чатырох супрацоўнікаў кампаніі Legion 104, якая займаецца выдаленым кіраваннем рэкламай.