На польска-беларускай мяжы па-ранейшаму фіксуюцца спробы нелегальнага перасячэння, кажа прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы маёр Анджэй Юзвяк(Andrzej Juźwiak). Калі гаворка ідзе пра нелегальную міграцыю, на польска-беларускай мяжы бачнага застою няма, заявіў функцыянер:
- Гаворка пра стагнацыю ці супакаенне сітуацыі не ідзе. Раз гэта 20, а раз – 40 спробаў нелегальнага перасячэння. Варта дадаць, што ў апошнія суткі польскіх функцыянераў зноў закідалі камянямі. Таму згаданая служба надалей можа быць небяспечнай.
Прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы маёр Анджэй Юзвяк дадае, што большасць спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы спыняецца:
- Большасць іншаземцаў, якія спрабуюць нелегальна перасячы польска-беларускую мяжу, убачыўшы польскія патрулі, паварочваюць назад у Беларусь.
Апошнім часам найбольш спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы памежнікі фіксуюць у ваколіцах Белавежы.
IAR/аз