Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету

22.03.2024 08:31
Падчас гутарак паявіцца беларуска-украінскі элемент.
 .
Святлана Ціханоўская.Здымак: Офіс Святланы Ціханоўскай

23 сакавіка Святлана Ціханоўская распачне працоўны візіт у Чэхію. Каманда Офіса ўжо анансавала ўдзел лідаркі ў ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, але праграма беларускай лідаркі куды больш шырокая. Падрабязна пра ключавыя і найбольш важныя моманты распавёў дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.

«Важна адзначыць унікальную рысу, якой не было на мінулых канферэнцыях: беларуска-ўкраінскі элемент. Паколькі мы не можам напоўніцу супрацоўнічаць з Украінай, пакуль наша краіна знаходзіцца пад акупацыяй, мы робім гэта на ўсіх іншых пляцоўках. У тым ліку дыяспаральных, грамадскіх і грамадска-палітычных – разам з Украінай», – адзначыў Кучынскі.

Офіс С. Ціханоўскай

нг