Новыя аўтобусы «МАЗ» беларускай вытворчасці гарэць проста на маршрутах сталі ў 2022 г. у Санкт-Пецярбургу. Аўтобусы «МАЗ» на некаторы час нават былі зняты з эксплуатацыі, а ўлады Санкт-Пецярбурга заявілі аб адмове ад іх далейшых закупак.
Новыя «МАЗы» гарэлі таксама ў Іжэўску, Саратаве, і ў самой Беларусі. Выпадкі загарання працягваюцца і ў 2024 г.
Суполка былых сілавікоў BELPOL устанавіла, што па фактах масавага самазагарання гэтых аўтобусаў па асабістым указанні Лукашэнкі 6 месяцаў праводзілася засакрэчанае ад простых грамадзян службовае расследаванне.
Па выніках «расследавання» зроблена выснова, што асноўнымі прычынамі вышэйзгаданых самазагаранняў з'яўляюцца:
▪ вымушанае ўнясенне канструктыўных змяненняў з прычыны накладзеных міжнародных санкцый (у тым ліку - замена першапачаткова запраектаваных рухавікоў «Mersedes» на кітайскія рухавікі «Weichai» з іншым размяшчэннем выпускнога калектара);
▪️ няякасны мантаж электраабсталявання пры зборцы аўтобусаў;
▪️ нізкая эфектыўнасць сістэмы пажаратушэння «Эпатас» расійскай вытворчасці, якой аўтобусы абсталёўваліся па патрабаванні заказчыка.
У мэтах устаранення «недахопаў" спецыялістам ААТ «МАЗ» прыйшлося «дапрацаваць» з устаноўкай дадатковага абсталявання каля 700 аўтобусаў, пастаўленых у Расію і беларускім заказчыкам.
яс