Беларуская Служба

Паэтка Ванда Марцінш атрымала прэм’ю мэра Вільні

22.04.2024 13:55
У трохмоўнае выданне ўвайшлі арыгіналы вершаў па-беларуску і пераклады на літоўскую і польскую мовы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.foto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Віленская беларуская паэтка і перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш атрымала прэмію мэра горада Вільня за кнігу вершаў «Маланкі над Вільняй», паведамляе старонка Bellit.info.

«Сказаць, што задаволеная — нічога не сказаць. Грамадскую частку сваёй дзейнасці лічу важнейшай за літаратурную, таму гэта «не зусім літаратурная прэмія» асабліва радуе. Вельмі ўдзячная сваім сябрам з віленскага беларускага клуба «Сябрына», якія прынялі блудную авечку пасля таго, як вярнулася з-за мяжы і падтрымлівалі на кожным кроку», - падзякавала пісьменніца на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Кніга «Маланкі над Вільняй», якую паэтка называе «падарункам роднаму гораду» была выдадзена фондам «Камунікат» у 2023 годзе. У трохмоўнае выданне ўвайшлі арыгіналы вершаў па-беларуску і пераклады на літоўскую і польскую мовы.

Пераклад на польскую зрабіў віленскі польскі паэт Аляксандр Снежка. Уступ да кнігі напісаў Сяргей Харэўскі.

аз

Нешчаслівыя людзі не чытаюць кніжак

15.04.2024 16:16
«Калі б не адукаваныя жанчыны з вялікіх гарадоў, мы былі б нацыяй непісьменных людзей» - вынікі справаздачы Нацыянальнай бібліятэкі.