«Рэйтынг адлюстроўвае абмежаваную здольнасць Беларусі абслугоўваць свой доўг ва ўмовах узмацнення санкцый, уведзеных за падтрымку ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Адзнака C з'яўляецца самай нізкай на рэйтынгавай шкале Moody's, і малаверагодна, што рэйтынг Беларусі павысіцца, калі санкцыі не будуць зняты.
Нават у выпадку адмены санкцый ліквіднасць Беларусі застанецца вельмі нізкай, што абмяжуе яе здольнасць абслугоўваць суверэнны доўг, — зазначаецца ў прэс-рэлізе.
Агенцтва прагназуе запаволенне росту ВУП Беларусі ў 2024 годзе да 1,5 працэнта.
Крыніца: Moody's