Беларуская Служба

У Празе 23-25 траўня пройдзе Кангрэс па палітычных вязнях Беларусі

06.05.2024 16:01
Мерапрыемства пройдзе з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Святлана Ціханоўскаяhttps://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, разам з беларускімі праваабаронцамі, актывістамі і структурамі дэмакратычных сілаў, правядзе Кангрэс па палітычных вязнях. Мерапрыемства пройдзе 23-25 траўня ў Празе, чытаем у сацсетках дэмакратычнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай.

Экспертна-палітычны кангрэс сфакусіруецца на сітуацыі вакол палітзняволеных – як тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, так і тых, хто пасля зняволення апынуўся за мяжой. Удзельнікі абмяркуюць шляхі вызвалення палітзняволеных і пашырэння падтрымкі рэпрэсаваных.

«Кожны дзень у зняволенні – гэта яшчэ адзін дзень, які палітвязні аддаюць за вольную Беларусь. Кожны дзень палітвязняў за кратамі павінен быць днём нашага змагання за іх свабоду. Кангрэс у Празе – магчымасць сабраць ідэі, прапановы і высілкі, каб выпрацаваць напрамкі працы менавіта для гэтай мэты – вызвалення палітвязняў», – напісала Святлана Ціханоўская.

аз

Палітвязня Андрэя Лапаціна прысудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты

03.05.2024 12:10
Яго затрымалі ў траўні 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў.

Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу дадалі яшчэ 9 месяцаў калоніі

06.05.2024 17:01
Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года.