Беларуская Служба

Пасля выйсця на волю былым зняволеным патрэбнае лячэнне. Ідзе збор сродкаў для Аляксандра Бабко ад «цюкоў»

17.07.2024 12:14
Яму патрабуецца сшыць звязкі на абодвух каленях, праапераваць адзін меніск і замяніць абодва каленныя суставы.
Аўдыё

Аляксандра Бабко асудзілі па рэзананснай «справе цюкоў» да года калоніі. Пасля вызвалення былы палітвязень з'ехаў у бяспечнае месца, паведамляе Вясна.

Пасля вызвалення Бабко зрабіў МРТ, прайшоў медыцынскае абследаванне. Паводле заключэння лекараў, яму патрабуецца сшыць звязкі на абодвух каленях і праапераваць адзін меніск. Пасля гэтага Аляксандру патрэбна будзе замена абодвух каленных суставаў. Без лячэння мужчына можа застацца інвалідам.

Дзве аперацыі плануюцца на працягу года. Аднаўленне пасля кожнай аперацыі зойме 3-4 месяцы, на працягу якіх Аляксандр будзе перасоўвацца на мыліцах. Аляксандр Бабко будаўнік. Ён увесь гэты час не зможа працаваць і зарабляць на жыццё. Акрамя таго, страхоўка не зможа пакрыць усю суму на аперацыю і аднаўленне, частку давядзецца даплачваць.

яс