У судзе Полацкага раёна і Полацка 18 чэрвеня вынеслі прысуд 38-гадовай мастачцы і рамесніцы Нэлі Алфёравай, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Пра прыгавор стала вядома толькі цяпер.
Жанчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. На днях прозвішча Алфёравай зʼявілася ў «экстрэмісцкім спісе МУС». З яго стала вядома, што жыхарцы Полацка прызначылі прымусовае лячэнне.
Хутчэй за ўсё, прычынай крымінальнага пераследу сталі допісы Алфёравай у сацсетках. Працэс вёў рэжымны суддзя Уладзімір Бясецкі.
У 2021 годзе жанчына пакінула Беларусь і пераехала ў Польшчу, аднак праз нейкі час яна вярнулася на радзіму.
У Нэлі Алфёравай ёсць няпоўнагадовы сын з інваліднасцю.
вс