Беларуская Служба

Зянон Пазняк выдаў кнігу

23.07.2024 07:01
Выйшла з друку кніга «Самвыдат» аўтарства кіраўніка руху «Вольная Беларусь» Зянона Пазняка.
Аўдыё

Кніга складаецца з беларускіх падпольных выданняў 1970-1980 гадоў, паведамляе радыё «Рацыя».

Аўтар у сваіх публіцыстычных матэрыялах таго часу ўздымае праблемы Беларусі, якія не страцілі сваёй актуальнасці і дагэтуль, гаворыць сам Зянон Пазняк:

«Некалі я займаўся самвыдатам. Было напісана некалькі вялікіх прац у 70-х гадах, я зараз іх выдаў. Каталіцкі часопіс, я яго ад пачатку і да канца рабіў, і адзін твор, які я хацеў перадаць за мяжу на «Голас Амерыкі» або «Нямецкую хвалю». Не ўдалося перадаць. На расейскай мове было напісана, бо гэта зварот да ўсяго Савецкага Саюза».

Кніга выйшла накладам 300 асобнікаў. У тыя гады матэрыялы выдаваліся пад псеўданімам «Генрых Ракутовіч».

Вокладка кнігі.
Вокладка кнігі.

вх