Беларуская Служба

Сілавікі прыйшлі да родных вядучых TikTok-акаўнтаў партала «Зеркало»

23.07.2024 11:06
.
.Foto: Screenshot

З бацькамі людзей, якія вядуць TikTok-акаўнтаў партала «Зеркало», запісалі «пакаяльныя відэа», прымушаючых іх публічна крытыкаваць дзяцей.

Паведамляецца, што ў дачыненні да вядучых узбуджаны шэраг дадатковых крымінальных спраў. Таксама былі праведзены ператрусы і накладзены арышт на маёмасць.

«Зеркало» (zerkalo.io) — інфармацыйны партал, які робіць частка калектыву TUT.by. Інфармацыйны партал TUT.by, які быў папулярным інтэрнэт-рэсурсам, патрапіў пад рэжымную «зачыстку» увесну 2021-га. Партал разграмілі, частку супрацоўнікаў кінулі за краты. 

У сакавіку 2023 года суд вынес прысуд галоўнаму рэдактару партала Марыне Золатавай і гендырэктару Людміле Чэкінай па «справе TUT.BY», ім прызначылі па 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яны прызнаныя палітвязнямі, КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

вх