Ён адзначыў, што расчараваўся супрацай з АПК, а таму не бачыць магчымасці далейшай супрацы.
«Я дастаткова хутка зразумеў, што ў Святланы Георгіеўны няма зразумення спецыфікі маёй работы, і, у прынцыпе, увядзенне пасады прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы служыла нейкаму палітычнаму моманту», – гаворыць у відэа Сахашчык. Ён адзначыў, што чым было далей ад жніўня 2022 году, тым далей было да дасягнутых дамоўленасцяў.
Валеры Сахашчык кажа пра расчараванасць людзьмі з кабінета, з якімі нядаўна дамаўляўся і працаваў, а якія раптам сталі канкурэнтамі і ворагамі.
«Я не ведаю, у чым прычына. Можа быць у абмежаванасці фінансавых рэсурсаў, якія цяжка падзяліць на ўсіх», – адзначае Сахашчык і дадае, што працаваў за свае ўласныя сродкі.
Розныя іншыя абставіны, кажа Валеры Сахашчык, прымусілі яго спыніць працу ў АПК.
«Я прыняў рашэнне засяродзіцца на развіцці свайго бізнеса, на дапамозе беларусам, якім яна патрэбная, і на развіцца канцэпцыі нацыянальнага прымірэння, грамадзянскага дыялога, без якога, я перакананы будучага ў нашай краіны няма», – канстатаваў Валеры Сахашчык.
ав