У індывідуальным парадку дазвол на ўезд у Латвію можа даць Служба фінансавай выведкі – адмысловае ведамства, што сочыць за выкананнем міжнародных санкцыяў. Менавіта гэты орган разглядае хадайніцтвы.
Як паведамілі «Белсату» у гэтай установе, дазвол можна атрымаць пры ўмове, калі аўтамабіль з беларускімі нумарамі ўвозіцца ў Латвію не для продажу.
Прасіць дазволу могуць:
• грамадзяне Латвіі, якія хочуць заехаць на сваім легкавіку, зарэгістраваным у Беларусі;
• грамадзяне Латвіі, якія хочуць прыехаць на аўтамабілі, што належыць блізкаму сваяку (рэзідэнту Беларусі) і зарэгістраваны ў Беларусі;
• грамадзяне Беларусі, якія маюць дзейсную візу або від на жыхарства і хочуць заехаць на ўласнай машыне, зарэгістраванай у Беларусі.
Абавязковая ўмова ва ўсіх гэтых выпадках – выкарыстанне транспартнага сродку толькі ў асабістых мэтах.
Белсат/ав