Беларуская Служба

Вярхоўная Рада Украіны: Доказаў парушэння беларускай мяжы ўкраінскімі беспілотнікамі няма

11.08.2024 09:01
Лукашэнка спрабуе арганізаваць правакацыю ў інтарэсах Расіі, каментуе словы дыктатара прадстаўнік Вярхоўнай Рады Украіны.
            .
Старшыня камітэта Вярхоўнай рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражка. Фота: партыя «Слуга народа»

Няма доказаў парушэння ўкраінскімі беспілотнікамі мяжы з Беларуссю, паведаміў кіраўнік Камітэта знешняй палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва Вярхоўнай Рады Украіны. У інтэрв’ю беларускаму незалежнаму парталу «Люстэрка» Аляксандр Меражка паставіў пад сумнеў давер да словаў Аляксандра Лукашэнкі на гэтую тэму.

Нагадваем, беларускі дыктатар заявіў, што беларускія сілы супрацьпаветранай абароны ўчора знішчылі некалькі аб'ектаў над тэрыторыяй яго краіны, хутчэй за ўсё беспілотнікі, запушчаныя з Украіны, што, як ён падкрэсліў, прымусіла ўлады прывесці ВПС і войскі СПА ў стан павышанай гатоўнасці.

«Ніякіх доказаў сваёй безадказнай і правакацыйнай заявы беларускі дыктатар не прывёў. Мяркуючы па ўсім, Лукашэнка спрабуе арганізаваць правакацыю ў інтарэсах Расіі. Ведаючы яго папярэднія непраўдзівыя заявы, яму нельга давяраць. Па ўсёй бачнасці, Лукашэнка спрабуе зладзіць нейкую правакацыю ў інтарэсах Расіі», - лічыць Аляксандр Меражка.

IAR/аз

Лукашэнка заявіў, што над Беларуссю былі збітыя ўкраінскія БЛА

10.08.2024 12:04
Дыктатар таксама прызнаў, што ўкраінскія вайскоўцы замацаваліся на тэрыторыі Курскай вобласці Расіі.

Беларусь перакіне на мяжу з Украінай «Іскандэры» і «Паланэзы»

10.08.2024 17:23
Даручэнне аб перакідцы войскаў аддаў Аляксандр Лукашэнка, «улічваючы абстаноўку, якая складваецца ва Украіне, а таксама ў Курскай вобласці Расіі».