Беларуская Служба

63-гадовую пенсіянерку асудзілі на 3,5 гады калоніі за дапамогу палітвязням

12.08.2024 14:31
Жанчыну судзілі ў студзені 2023 г. , зноў затрымалі ў верасні 2023 г. і асудзілі 8 жніўня г.г.
Ілюстрацыйнае фотаspring96.org

У Брэсце асудзілі палітзняволеную Наталлю Малец на тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Судзіў Руслан Сянько.

Наталлю ўжо судзілі напачатку 2023 года за каментар у бок прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Тады жанчыне прызначылі паўтара года «хатняй хіміі».

У верасні таго ж года Наталлю зноў затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.

Сілавікоў зацікавіла «падазроная актыўнась жанчыны ў ажыцяўленні грашовых пераводаў». Следчыя нібы ўстанавілі, што пенсіянерка ажыццявіла не менш за 125 пераводаў 114 беларусам на суму больш за 1,5 тысячы рублёў. Таксама нібы жанчына была ў закрытай суполцы Фейсбука «Письма Солидарности Беларусь 2020», якую ў снежні прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» - піша ТК-dssidentby.

яс