Беларускія спартоўцы дапушчаны да Параалімпіяды ў нейтральным статусе, як і беларускія атлеты да Алімпіяды.
Гэта значыць, што на паралімпійцаў распаўсюджваюцца тыя ж правілы: яны не могуць браць удзел у камандных спаборніцтвах, не павінны былі падтрымліваць вайну ва Украіне і знаходзіцца на кантракце з беларускімі ці расійскімі вайскоўцамі альбо органамі нацыянальнай бяспекі, а іх вынікі не будуць уваходзіць у табліцу медалёў.
У плаванні выступяць Ігар Бокій, Дзмітрый Салей, Максім Вашкевіч, Яўген Кавалёнак, Ягор Шчалканаў і Анастасія Зудзілава.
У лёгкай атлетыцы на арэну выйдуць Лізавета Дабравольская і Уладзіслаў Грыб.
Крыніца: Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF/юл