Плошча ўведзенага ў эксплуатацыю жылля для асоб, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў за чатыры гады зменшылася на 12,6 працэнта, сведчыць праведзены журналістамі аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Паводле інфармацыі Белстата, у студзені - ліпені 2024 года для гэтай катэгорыі грамадзян пабудавалі 636.670 квадратных метраў жылля. За аналагічны перыяд 2020-га - 728.175.
У сталіцы і ўсіх абласцях (акрамя Гродзенскай) зафіксавана негатыўная дынаміка па агульнай плошчы жылля для тых, хто мае патрэбу за чатырохгадовы перыяд: у Брэсцкай на -25,5%, у Віцебскай -23,8%, у Гомельскай -12,9%, у Гродзенскай +76,3%, у Мінскай -2,1%, у Магілёўскай -53,6%, і ў Мінску -14,4 працэнта.
Як заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня на нарадзе з урадам, адной з першых прычын адтоку кадраў з невялікіх населеных пунктаў называецца «адсутнасць магчымасці набыць уласнае жыллё або хаця б засяліцца ў арганізаванае камфортнае і добраўпарадкаванае арэнднае жыллё».
Нагадаўшы аб сваім даручэнні «комплексна падысці да паляпшэння заканадаўства» у галіне жыллёвага будаўніцтва, ён канстатаваў, што «статыстыка па ўводу жылля другі год запар адмоўная».
Еўразійская эканамічная камісія паведамляла, што ў 2023 годзе Беларусь заняла 4-е месца сярод пяці чальцоў ЕАЭС па ўводзе жылля ў эксплуатацыю.
Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл